Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыхтуецца кніга рукапісаў Барадуліна


Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін

Журналіст Глеб Лабадзенка абвясьціў падпіску на новы зборнік паэзіі Рыгора Барадуліна. Вершы 1952–2013 гадоў будуць апублікаваныя ў арыгінальных рукапісах.

Глеб Лабадзенка ўжо адсканаваў некалькі соцень вершаў Барадуліна з нататнікаў і сшыткаў паэта.

"Ніводнай друкаванай літары, усё ад пачатку да канца — рукою дзядзькі Рыгора. Почырк дзядзькі Рыгора — сам па сабе як фірмовы знак. Рукапісы дужа разборлівыя, можна лёгка чытаць, не спыняючыся. Сярод чыставых рукапісаў, трапляюцца таксама тыя, дзе можна прасачыць працу паэта над словам",— зазначыў Лабадзенка ў сваім блогу.

Прыкладна палову кнігі складуць вершы апошніх гадоў, некаторыя зь іх яшчэ не друкаваліся, таксама ў кнігу плянуецца ўключыць непублікаваныя раней здымкі.
Кніга выйдзе на ахвяраваньні тых, хто захоча яе набыць, прыбытак ад выданьня будзе перададзены ў якасьці дапамогі Рыгору Барадуліну.

Замовы на кнігу прымаюцца ў блогу Глеба Лабадзенкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG