Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блог пра здароўе ў газэце New York Times прапануе набор з 12 практыкаваньняў, якія займаюць усяго 7 хвілінаў, але істотна паляпшаюць ваш тонус і стан здароўя.

Гэтыя практыкаваньні былі апісаныя ў часопісе Амэрыканскага коледжу аховы здароўя і фітнэсу. Для іх выкананьня патрабуюцца толькі крэсла і сьцены. Сакрэт эфэктыўнасьці практыкаваньняў — у іх інтэнсіўнасьці, паводле дасьледаваньняў навукоўцаў нават некалькі хвілінаў інтэнсіўных трэніровак выклікаюць такія самыя малекулярныя зьмены ў мышцах, як некалькі гадзінаў бегу ці язды на ровары.

Цыкль з 12 практыкаваньняў складзены так, каб ад аднаго да другога практыкаваньня мянялася нагрузка на мышцы верхняй і ніжняй частак цела. Паміж практыкаваньнямі абавязкова трэба рабіць паўзу 10 сэкундаў. Кожнае з практыкаваньняў павінна працягвацца прыкладна паўхвіліны, пры гэтым трэба, каб яны былі максымальна інтэнсіўнымі. Як кажуць вынаходнікі мэтодыкі 7 хвілінаў вы павінны адчуваць выразны дыскамфорт. Затое потым вы будзеце ў парадку.


1. Скокі з чаргаваньнем ногі разам — ногі паасобку
2. «Сядзеньне» бяз крэсла пры сьцяне
3. Адцісканьне ад падлогі
4. Качаньне прэса
5. Заступаньне на крэсла
6. Прысяданьне
7. Адцісканьне на трыцэпсах ад крэсла
8. Стойка на локцях
9. Бег на месцы з высокім узьніманьнем каленяў
10. Выпады
11. Адцісканьне з разваротам
12. Стойка на локцях на баку
XS
SM
MD
LG