Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз падтрымае «зялёную эканоміку» ў Беларусі


Для ажыцьцяўленьня праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Зялёная эканоміка» Беларусь атрымае 12 мільёнаў эўра ад Эўразьвязу.

Пра гэта паведамляе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя. Падпісаньне адпаведнага пагадненьня паміж Беларусьсю і Эўразьвязам заплянаванае на 17 траўня 2013 года.

Дакумэнт маюць падпісаць Уладзімер Цалко, міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, і Майра Мора, кіраўніца прадстаўніцтва ЭЗ ў Беларусі.

Праект дапаможа Беларусі разьвіваць мэханізмы «зялёнай эканомікі». Беларусь мае патрэбу ў правядзеньні захадаў, накіраваных на ўдасканаленьне як заканадаўчай, так і інстытуцыйнай базы.

Калі дакумэнты аб пералічэньні сродкаў будуць падпісаныя, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пачнецца будаўніцтва ветравой ўстаноўкі, мэтай якой будзе вызначыць, наколькі эфэктыўна выкарыстаньне ветравой энэргіі ў краіне.
XS
SM
MD
LG