Міністэрства замежных спраў Расеі абвясьціла, што спадар Фогл павінен пакінуць краіну як мага хутчэй. Яго абвясьцілі пэрсонай нон грата.
«Падобныя правакацыйныя дзеяньні ў духу „халоднай вайны“ не спрыяюць умацаваньню ўзаемнага даверу», — заявілі у МЗС Расеі.
Раней расейская Фэдэральная служба бясьпекі паведаміла, што затрымала ў Маскве супрацоўніка ЦРУ:
«У ноч з 13 на 14 траўня органы контрвыведкі ФСБ Расеі пры спробе вярбоўкі супрацоўніка адной з расейскіх спэцслужбаў затрымалі кадравага супрацоўніка ЦРУ ЗША Фогла Райана Крыстафэра, які працуе пад прыкрыцьцём пасады трэцяга сакратара палітычнага аддзела пасольства ЗША ў Маскве», — гаворыцца ў паведамленьні ФСБ Расеі.
Прадстаўнік амбасады ЗША адмовіўся камэнтаваць гэтую інфармацыю. Пазьней у сувязі з гэтым затрыманьнем амбасадара ЗША ў Расеі Майкла Макфола выклікалі ў МЗС краіны для тлумачэньняў.
Паводле ФСБ, у затрыманага супрацоўніка пасольства выявілі спэцыяльныя тэхнічныя сродкі, пісьмовыя інструкцыі для расейскага грамадзяніна, якога павінны завэрбаваць, буйную суму грошай і сродкі для зьмены зьнешнасьці, — паведамляе ВВС.