Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аршанскія актывісты адведалі магілы паплечнікаў


Гэтая традыцыя зьявілася пару гадоў таму: на могілкі да сяброў, якія сышлі ў лепшы сьвет, аршанскія актывісты прыходзяць на Радаўніцу і на Дзяды.

На сёлетнюю Радаўніцу аршанцы аддалі даніну памяці аднаму з старэйшых мясцовых дэмакратычных актывістаў – Аляксандру Шпакоўскаму. Ён быў прыхільнікам сацыял-дэмакратычных прынцыпаў, распаўсюджваў у Воршы незалежную прэсу, і пакінуў гэты сьвет ужо ў сталым веку, стаўшы ахвярай дарожна-транспартнага здарэньня. Сёлета маладзейшыя сябры прыбралі месца ягонага апошняга спачыну – на могілках каля вёскі Андрэеўшчына.

На могілках каля вёскі Зайцава былі запаленыя сьвечкі ў памяць пра Міхаіла Сідарэнку, аднаго зь першых аршанскіх чальцоў Беларускага Народнага Фронту, былога старшыню гарадзкой суполкі БНФ. Спадар Сідарэнка пайшоў з жыцьця 14 гадоў таму, таксама стаўшы ахвярай ДТЗ: ён ехаў на ровары, і быў зьбіты неспрактыкаваным кіроўцам… Пахавальная цырымонія тады ўпершыню ў Воршы прайшла пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, і на надмагільным помніку Міхаілу Сідарэнку – надпіс па-беларуску: «Ён меў добрую славу».

На тых самых могілках пахаваны і Сяргей Марусенка, які сёлета заўчасна пакінуў гэты сьвет пасьля анкалягічнай хваробы. Ён быў лідэрам Свабоднага прафсаюзу Беларускага, шмат займаўся з моладзьдзю… На магілы Сяргея Марусенкі і Міхаіла Сідарэнкі сябры усклалі белыя і чырвоныя кветкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG