Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа


Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір Высоцкі сьпяваў: «И я сочувствую слегка погибшим — но издалека», сёньня ж гэты самы тэкст у перакладзе Рыгора Барадуліна сьпявае беларускі бард Зьміцер Бартосік: «Паспачуваць даю зарок загінулым — але здалёк».

16 найлепшых расейскіх аўтарскіх песень, прасьпяваных па-беларуску Бартосікам, склалі новы дыск «Дзьве гітары». Некалькі зь іх бард выканае ў новай перадачы «Свабода бяз гальштукаў». Таксама ён адкажа на пытаньні вядучага праграмы Вячаслава Ракіцкага. Што лучыць сучаснага беларускага барда зь сьпевакамі-дысыдэнтамі савецкай пары? Які ўплыў аказала аўтарская песьня на сьвядомасьць савецкіх людзей, у тым ліку, беларусаў? Якое пасланьне ён, Бартосік, адрасуе сучасным беларусам праз бунтарскую песьню маскоўскіх інтэлігентаў? Свой жа новы праект Зьміцер Бартосік называе не камэрцыйным, а «душэўным».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG