Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі прайшлі новыя ператрусы па «балотнага справе»


Мітынг на Балотнай плошчы 6 траўня 2013 году.
Мітынг на Балотнай плошчы 6 траўня 2013 году.

У Яраслаўлі ў кватэры актывіста партыі «РПР-ПАРНАС» Васіля Цапенда прайшоў ператрус у рамках расьсьледаваньня так званай «балотнай справы». Пасьля ператрусу актывіста дапыталі ў аддзяленьні паліцыі.

Пра гэта ў Твітары паведаміў кіраўнік маскоўскага аддзяленьня партыі Ільля Яшын.

Абвінавачаньняў Цапенду пакуль ня выставілі.

Паводле інфармацыі сайту «Лента.ру», 6 траўня 2012 году ён быў на Балотнай плошчы ў Маскве, дзе адбыліся сутыкненьні паміж удзельнікамі ўзгодненага «Маршу мільёнаў» і паліцыяй.

Паводле дадзеных Ільлі Яшына, ператрусы прайшлі таксама ў яго паплечніцы Ганны Сьцяпанавай зь Ніжняга Ноўгараду і некалькіх белгародзкіх апазыцыянэраў.

Усяго па гэтай справе праходзяць каля 30 чалавек. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG