Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 14 траўня: Радаўніца, гадавіна «моўнага» рэфэрэндуму і вынясеньня прысуду Саньнікаву


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ


Радаўніца — дзень памінаньня памерлых

Армэнія, працяг візыту Аляксандра Лукашэнкі. 14 траўня ён наведае Армянскую атамную электрастанцыю, прыме ўдзел у адкрыцьці ў Ерэване армянска-беларускага гандлёвага дома. У той жа дзень прэзыдэнты Армэніі і Беларусі будуць прысутнічаць на цырымоніі асьвячэньня новазбудаванай царквы Сьв. Яна Хрысьціцеля ў горадзе Абавяне. Царква пабудаваная на сродкі старшыні партыі «Квітнеючая Армэнія» Гагіка Царукяна.



Мальмё (Швэцыя), 1-й паўфінал конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2013». Беларусь на конкурсе прадстаўляе Алена Ланская, якая выступіць на сцэне «Мальмё-Арэна» ў першым паўфінале пад нумарам 11 з песьняй «Solayoh».

Менск, кінатэатар «Перамога», пяты фэстываль эўрапейскага кіно.

Стакгольм, візыт дзяржсакратара ЗША Джона Кэры ў Швэцыю

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1613 — мястэчка Жыровічы атрымала магдэбурскае права.

1874 — у Менску пачаў дзейнічаць першы фантан, упрыгожаны скульптурнай кампазыцыяй «Хлопчык зь лебедзем».

1917 — у Менску створанае Першае таварыства беларускай драмы і камэдыі, якое заснавалі Фларыян Ждановіч і Ігнат Буйніцкі.

1954 — у Гаазе дзяржавы-сябры ААН падпісалі «Канвэнцыю аб абароне культурных каштоўнасьцяў у выпадку ўзброенага канфлікту».

У 1955 — у Варшаве падпісалі дэклярацыю аб стварэньні Арганізацыі Вайсковай дамовы. Так званая Варшаўская дамова краінаў сацлягеру існавала да 1 ліпеня 1991 году.

1988 — пачаўся вывад савецкіх войскаў з Аўганістану.

Галадоўка дэпутатаў Апазыцыі БНФ супраць зьмены сымболікі, 11 красавіка 1995
Галадоўка дэпутатаў Апазыцыі БНФ супраць зьмены сымболікі, 11 красавіка 1995


1995 — у Беларусі адбыліся парлямэнцкія выбары і рэфэрэндум, у выніку якога краіна зьмяніла дзяржаўную сымболіку часоў адноўленай незалежнасьці — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг на падпраўленыя савецкія сымбалі. Сёньня ў Рэспубліцы Беларусь у сувязі з гэтым афіцыйна адзначаецца Дзень дзяржаўнага герба і сьцяга.

1996 — у Менску адбылася 5-тысячная дэманстрацыя супраць арышту ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху».



2011 — у Партызанскім райсудзе Менску завяршыўся адзін з пасьлявыбарчых працэсаў. Кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў атрымаў 5 гадоў калёніі. Удзельнікі Плошчы Алег Гнедчык, Ільля Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў і Ўладзімір Яроменак — атрымалі ад 3 да 3,5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуды выносіла судзьдзя Натальля Чацьвертакова.

У гэты дзень нарадзіліся

1814 ― Каэтан Касовіч, беларускі і расейскі навуковец-усходазнаўца, першы вучоны санскрытоляг у Расеі

1869 ― Янкель Кругер, беларускі жывапісец і пэдагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі

1899 — Тодар Куніцкі, лекар, адзін з заснавальнікаў Беларускага Студэнцкага Саюза ў Вільні і Беларускага Сялянскага Саюза.

1907 ― Язэп Жыновіч, музыка-цымбаліст, дырыжор, кампазытар і пэдагог, народны артыст БССР і СССР, прафэсар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР

У гэты дзень памерлі

1610 ― Генры IV, кароль Францыі

1873 — Міхаіл Дзьмітрыеў, дырэктар Наваградзкай гімназіі.

1939 — Павал Жаўрыд, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня.

ЦЫТАТА ДНЯ

Я ведаю, што нас большасьць. Я ведаю, што мы даможамся свабодных выбараў.

Андрэй Саньнікаў, з апошняга слова на судзе над ім.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG