Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цягам аднаго дня стала вядома спачатку аб прыпыненьні, а потым аб аднаўленьні сьледзтва, па якім у якасьці падазраванай праходзіць Юлія Цімашэнка.

Генэральная пракуратура Ўкраіны аднавіла сьледзтва ў справе аб забойстве ў 1996 годзе дэпутата Яўгена Шчэрбаня. Раней расьсьледаваньне было часова прыпынена з-за заканадаўчага рэглямэнту аб даўнасьці спраў.

У арганізацыі забойства дэпутата падазравалі экс-кіраўніка ўраду Ўкраіны Юлію Цімашэнку.

Сьледзтва па справе аб забойстве Яўгена Шчэрбаня адноўлена, бо ў справе павінен быць дапытаны яшчэ адзін сьведка — Пятро Кірычэнка, а яго нельга дапытваць, калі справа прыпыненая, — такі сэнс тлумачэньняў прэс-сакратара Генпракурора Маргарыты Вяльковай.
Ці будзе справа зноў прыпыненая пасьля допыту, прэс-сакратар сказаць не змагла.
Аднак, назіральнікі не выключаюць, што адбудзецца менавіта так.

Раней абаронца Цімашэнкі Сяргей Ўласенка паведаміў, што генпракуратура яшчэ 26 красавіка спыніла сьледзтва ў дачыненьні да экс-прэм’ера. Камэнтуючы аднаўленьне справы, адвакат сказаў, што гэта толькі «доказ палітычнай прыроды справы».

«Пастанова аб прыпыненьні сьледзтва была датаваная 26 студзеня, сьледчыя дзеяньні адноўленыя пастановай ад 13 траўня», — паведамілі ў прэсавай службе генпракуратуры.

Яўген Шчэрбань быў застрэлены невядомымі ў аэрапорце Данецку ў 1996 годзе. Юлію Цімашэнку падазраюць у замове гэтага забойства. Сама яна адпрэчвае гэтыя абвінавачаньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG