Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа «Экамэдсэрвісу»: дваіх абвінавацілі, дваіх выпусьцілі


13 траўня па справе мэдычнага цэнтру «Экамэдсэрвіс» Упраўленьнем сьледчага камітэту па горадзе Менску прынятыя новыя працэсуальныя рашэньні, паведаміў прадстаўнік Сьледчага камітэту Аляксандар Герасімаў.

Дырэктару мэдычнага цэнтру Галіне Валжанкінай выстаўлена абвінавачаньне ў зьдзяйсьненьні злачынства, кваліфікаванага як службовая халатнасьць, што пацягнула за сабой па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека.

Лекару-анэстэзіёлягу Шураву выстаўлена абвінавачаньне ў злачынстве, якое кваліфікуецца як неналежнае выкананьне прафэсійных абавязкаў мэдычным работнікам, што пацягнула за сабой па неасьцярожнасьці сьмерць пацыента. Мера стрыманьня для абодвух абвінавачаных не мянялася — яны застаюцца пад вартай.

Галоўнага інжынэра цэнтру 10 траўня адпусьцілі пад абавязаньне аб яўцы. Ён падазраецца ў службовай халатнасьці, што пацягнула засабой па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека.

Падазраванымі па справе застаюцца хірург і мэдсястра, якіх адпусьцілі раней, а таксама мэдсястра, якая асыставала лекару-анэстэзіёлягу. Яе вызвалілі 13 траўня пад абавязаньне аб яўцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG