Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чацьвер — вечарына памяці Завадзкага


Вечарына памяці зьніклага журналіста Зьмітра Завадзкага адбудзецца ў Менску 16 траўня, у Дзень салідарнасьці зь сем’ямі загінулых і палітвязьнямі.

Мерапрыемства ладзяць Маладыя хрысьціянскія дэмакраты ў межах кампаніі «Мы не забудзем!»

Як паведаміла прэсавая служба БХД, вечарына распачнецца 16 траўня а 18-й гадзіне ў сядзібе БНФ у Менску, вуліца Чарнышэўскага, 3. Пакажуць фільм пра зьніклага журналіста.

Месяц таму, 16 красавіка, у Менску прайшла вечарына памяці былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі, які зьнік амаль 14 гадоў назад.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG