Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17 траўня у Віцебску будуць судзіць за «парушэньне закону аб СМІ»


Леанід Аўтухоў

Леанід Аўтухоў

Позву ў суд Кастрычніцкага раёну Віцебску атрымаў старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Леанід Аўтухоў. На спадара Аўтухова, а таксама на ягонага аднапартыйца Кастуся Смолікава міліцыянты склалі пратакол за парушэньне Закону аб СМІ, зафіксаванае 22 сакавіка.

Пачатак разгляду справы — а 15-й гадзіне. Працэс будзе весьці судзьдзя Алена Протас.

22 сакавіка Аўтухоў і Смолікаў раздавалі ў гандлёвым цэнтры «Эвіком» партыйны бюлетэнь «Магістрат». І былі затрыманыя — але не за распаўсюд выданьня: супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС вырашылі, што мае месца парушэньне заканадаўства пра масавыя акцыі.

Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Іна Грабоўская прысудзіла абодвум актывістам па 5 сутак арышту. Яна пастанавіла, што парушэньне закону аб правядзеньні масавых акцыяў насамрэч было: маўляў, у бюлетэні «Магістрат» быў артыкул пра тое, што Леанід Аўтухоў падаў заяўку на правядзеньне мітынгу мітынгу ў Дзень Волі 25 сакавіка. Але гэтую акцыю Чыгуначная раённая адміністрацыя не дазволіла. Такі дакумэнт прадставілі суду супрацоўнікі міліцыі, хоць заяўнік Аўтухоў на 22 сакавіка ніякага адказу ад раённых уладаў не атрымліваў.

Паводле рашэньня суду канфіскаваныя асобнікі «Магістрату» належала зьнішчыць. Але, як паведамілі Аўтухову і Смолікаву ў міліцыі, друкаваныя матэрыялы захавалі пасьля звароту ў суд кіраўніцтва Кастрычніцкага РАУС. І больш як празь месяц на актывістаў склалі пратаколы пра яшчэ адно правапарушэньне: пра тое, што колькасьць асобнікаў перавышае наклад, дазволены для незарэгістраваных друкаваных выданьняў.

«Але ў нашай прысутнасьці ніхто нічога не пералічваў. Толькі падчас складаньня ўжо другога пратаколу мне было заяўлена, што колькасьць канфіскаваных асобнікаў большая за пазначаны наклад» — кажа Леанід Аўтухоў.
XS
SM
MD
LG