Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Радаўніцу — вольны ўезд у Чарнобыльскую зону


На Радаўніцу беларусы змогуць наведаць бяз пропускаў могілкі, разьмешчаныя на забруджаных пасьля Чарнобылю тэрыторыях.

Дазвол на вольны ўезд сапраўдны да аўторка, на які прыпадае Радаўніца. Каб наведаць могілкі ў магілёўскай і гомельскай вобласьцях, на працягу наступных некалькіх дзён дастаткова будзе паказаць пасьведчаньне асобы і — калі вы на аўтамабілі — дакумэнты на транспартны сродак. Час знаходжаньня ў зоне абмежаваны 17-й гадзінай вечара.

Усе, хто будзе ўяжджаць у гэтыя раёны, атрымаюаць пісьмовую інфармацыю, датычную мераў засьцярогі і правілаў бясьпекі, у тым ліку правілаў паводзінаў ва ўмовах высокай радыяцыі.

У Чарнобыльскай зоне месьціцца каля 200 могілак. Кожны год іх прыяжджае наведаць каля 12 тысячаў людзей, якія былі вымушаныя пакінуць родныя мясьціны з-за чарнобыльскай катастрофы.

Праваслаўныя беларусы ў наступны аўторак будзе адзначаць Дзень памяці мёртвых — Радаўніцу. Гэтае традыцыйнае сьвята прыпадае на дзявяты дзень пасьля Вялікадня. Паколькі многім трэба наведаць некалькі могілак, людзі пачынаюць іх аб’езд за некалькі дзён.
XS
SM
MD
LG