Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аршанскія актывісты прыбралі пахаваньне ахвяраў сталінізму


Кабыляцкая гара
Кабыляцкая гара

Напярэдадні Радаўніцы прадстаўнікі розных палітычных партый наведалі месца расстрэлу мірных грамадзянаў ва ўрочышчы Кабыляцкая гара.

Актывісты прыбралі сьмецьце вакол помніка, усклалі кветкі ды запалілі зьнічы памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Тут усталяваны вялікі помнік-камень, тры крыжы ды шыльда з памятным надпісам пра расстрэлы 1930-50-х гадоў.



Кабыляцкая гара — другое пасьля менскіх Курапатаў афіцыйна пацьверджанае навукоўцамі масавае пахаваньне ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У 1990-я гады паводле ініцыятывы краязнаўцаў гарадзкія ўлады паспрыялі ўсталяваньню помніка ў гэтых мясьцінах. Але па часе зь яго зьнікла мемарыяльная дошка, і сам помнік прыйшоў у заняпад, бо гарвыканкам перастаў ім апекавацца. Тады добраўпарадкаваньне на Кабыляцкай гары стала клопатам толькі мясцовых актывістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG