Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Пакістане: 5 загіблых, болей за 60 параненых


Сьмяротнік напаў на рэзыдэнцыю кіраўніка паліцыі пакістанскай правінцыі Бэлуджыстан ў горадзе Квэта на паўднёвым захадзе краіны.

Паводле апошняй інфармацыі, загінулі пяць чалавек, больш за 60 пацярпелі.

Як паведамляюць мясцовыя ўлады, сьмяротнік урэзаўся ў сьцяну рэзыдэнцыі на аўтамабілі, які быў начынены выбухоўкай.

На месцы выбуху ўтварылася варонка, многія суседнія будынкі пашкоджаныя.

Сам шэф рэгіянальнай паліцыі не пацярпеў.

Адказнасьць за выбух пакуль не ўзяла на сябе ніводная з радыкальных груповак, перадае ВВС.
XS
SM
MD
LG