Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ў Ерэване


Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Арменіі Сэрж Саргсян. Архіўнае фота.
Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Арменіі Сэрж Саргсян. Архіўнае фота.

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візытам у Рэспубліку Армэнія, паведамляе ягоная прэсавая служба.


«Заплянаваныя перамовы з прэзыдэнтам Армэніі Сержам Саргсянам. Лідэры дзьвюх краін абмяркуюць увесь спэктар беларуска-армянскіх адносін, узаемадзеяньне ў рамках міжнародных арганізацый. Прыярытэтная ўвага будзе нададзена пашырэньню двухбаковага гандлю, разьвіцьцю эканамічных кантактаў, у тым ліку за кошт рэалізацыі сумесных каапэрацыйных праектаў », — паведамляе прэсавая служба.

Як паведамляюць армянскія СМІ, чакаецца, што 14 траўня Лукашэнка прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцьця новай царквы Сурб Ованэс у Абавяне, пабудаванай на сродкі сям’і кіраўніка партыі «Квітнеючая Армэнія» Гагіка Царукяна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG