Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім прафэсіяналам не далі выйграць аматарскі турнір


Кантынэнтальная хакейная ліга 12 траўня выступіла з тлумачэньнем прычыны дыскваліфікацыі каманды Аляксандра Лукашэнкі на другім Усерасійскім фэстывалі па хакеі сярод аматарскіх каманд у Сочы (3-10 траўня).

У прэс-рэлізе пад загалоўкам «Беларускія прафэсіяналы хацелі выйграць чэмпіянат сярод аматараў» гаворыцца, што ў парушэньне рэглямэнту фэстывалю ў складзе беларускай каманды ў матчах супраць хакеістаў-аматараў на сочынскі лёд выходзілі гульцы, якія выступалі за прафэсійныя хакейныя клюбы: брамнік Аляксей Емяльянаў, нападнікі Эдуард Валіулін, Сяргей Пігулеўскі, Андрэй Калесьнікаў і Міхаіл Захараў, Андрэй Асташэвіч, Аляксандр Румо, Уладзімер Кудзін, абаронца Артур Лачаўніек, галкіпэр Андрэй Кудзін...

Паводле інфармацыі КХЛ, вечарам 6 траўня адбылося пасяджэньне спартыўна-дысцыплінарнай камісіі фэстывалю па хакеі, па выніках якога яе чальцы і кіраўніцтва Начной хакейнай лігі (НХЛ), прэзыдэнт Аляксандр Якушаў, выканаўчы дырэктар Аляксандр Трацьцяк і сябар праўленьня Андрэй Каваленка правялі сустрэчу з кіраўніцтвам беларускай дэлегацыі.

«Паколькі кіраўнік беларускай дэлегацыі на II Усерасійскім фэстывалі Павел Ягораў і трэнэрскі штаб каманды Belarus катэгарычна адмовіліся прывесьці склад каманды ў адпаведнасьць з рэглямэнтам, праўленьне НХЛ прыняло рашэньне дыскваліфікаваць каманду Belarus. У паўфінальным матчы з» Неўскім легіёнам «ёй было залічана тэхнічнае паражэньне 0:5 », — гаворыцца ў рэлізе.

«Вымушанае» тлумачэньне КХЛ зьявілася пасьля выхаду на тэлеканале «Беларусь 1» «спэцыяльнага рэпартажу «Вельмі хочацца ў фінал », прысьвечанага дыскваліфікацыі каманды Лукашэнкі. Ініцыятарам дыскваліфікацыі там быў названы намесьнік старшыні праўленьня ААТ «Газпром», прэзыдэнт КХЛ Аляксандр Мядзьведзеў, які гуляў за «Неўскі легіён».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG