Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папа сьціплы ў раскошы і шчодры да пакутнікаў


Папа Францішак

Папа Францішак

Вядомы сваёй сьціпласьцю Рымскі папа Францішак за два месяцы з моманту ўступленьня на Сьвяты пасад кананізаваў больш сьвятых, чым любы зь яго папярэднікаў.

Гэта адбылося сёньня, падчас першага ад пачатку пантыфікату абраду далучэньня да ліку сьвятых.

У лік новых каталіцкіх сьвятых увайшлі 800 пакутнікаў, якія загінулі ў XV стагодзьдзі ад рук салдат Асманскай імпэрыі. Яны былі абезгалоўленыя ў горадзе Атранта на поўдні Італіі за адмову прыняць іслам.

Іх імёны невядомыя, за выключэньнем аднаго чалавека, Антоніа Прымальда.

На ўрачыстай цырымоніі ў Ватыкане папа таксама кананізаваў двух лацінаамэрыканскіх манашак – Лауру Мантоя з Калюмбіі і Марыю Гвадэлупэ Гарсія Савалу з Мэксыкі.
XS
SM
MD
LG