Лінкі ўнівэрсальнага доступу

455 кандыдатаў на прэзыдэнта Ірану. І гэта яшчэ ня ўсе


І гэта яшчэ ня ўсе. Сёньня — апошні дзень рэгістрацыі прэтэндэнтаў на прэзыдэнта, і толькі цягам гэтага дня выбарчая камісія атрымала каля сотні заявак.

У вялікім паўтысячным сьпісе кандыдатаў — 14 жанчынаў. Усіх ахвотных яшчэ павінен праверыць Корпус ахоўнікаў Ісламскай рэвалюцыі — орган, які кантралюе выкананне ў краіне нормаў ісламскага права.

Канчатковы сьпіс кандыдатаў у прэзыдэнты абвесцяць 23 траўня.

Прэзыдэнцкія выбары ў Іране адбудуцца 14 чэрвеня.

Новы кіраўнік дзяржавы зьменіць на пасадзе дзейнага прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінэжада, які завяршае другі тэрмін сваіх паўнамоцтваў.
XS
SM
MD
LG