Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандар Францкевіч 6 верасьня павінен выйсьці на волю


Аляксандар Францкевіч

Аляксандар Францкевіч

У Аляксандра Францкевіча, які адбывае трохгадовае пакараньне ў івацэвіцкіх «Ваўчыных норах», 6 траўня быў дзень народзінаў — яму споўнілася 23 гады. У гэты дзень вязьня наведаў адвакат, распавядае маці Аляксандра спадарыня Тацяна:

«Адвакат сказаў, што трымаецца Саша годна, настрой у яе аптымістычны, таму што 6 верасьня яму ўжо выходзіць на свабоду. Насамрэч яго тэрмін павінен скончыцца 3 верасьня, але сказалі, што выпусьцяць 6-га. Яму ўжо паказалі дакумэнт. У Сашы, я думаю, наўрад ці што зьменіцца, можа, іншым хлопцам пашанцуе, каму па 7 — 8 гадоў прысудзілі. А тут, я думаю, ён цалкам адседзець свае 3 гады».
XS
SM
MD
LG