Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША спынілі справу супраць Максіма Бакіева


Максім Бакіеў
Максім Бакіеў

Прадстаўнікі амэрыканскай пракуратуры паведамілі пра спыненьне справы аб фінансавым махлярстве супраць Максіма Бакіева, сына былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева.

Робэрт Нардоса, прэсавы сакратар амэрыканскага пракурора Ларэты Лінч, пацьвердзіў гэтую інфармацыю Радыё Свабода, але не патлумачыў прычынаў, па якіх спынілі справу.

Міністар замежных справаў Кіргізстану Эрлан Абдылдаеў выклікаў пасла ЗША, каб выказаць абурэньне гэтым рашэньнем.

Максім Бакіеў быў арыштаваны летась 12-га кастрычніка у Лёндане. У Кіргізстане ён ўжо асуджаны на 25 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачваньняў у карупцыі, але паміж Кіргізстанам і Вялікабрытаніяй няма дамовы аб экстрадыцыі.

Сам былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў і ягоны брат Джаныш хаваюцца у Беларусі. У Кіргізстане Курманбек Бакіеў завочна асуджаны на 24 гады зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

Кіргізстан дамагаецца выдачы Бакіевых, але афіцыйны Менск адмаўляе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG