Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 13 траўня: Сустрэча прэзыдэнта ЗША і прэм’ера Вялікабрытаніі, Форум свабоды ў Осла, гадавіна расстрэлу ў Андыжане


Барак Абама

Барак Абама

Пра падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, МЗС, чарговы раўнд беларуска-паўднёваафрыканскіх кансультацый, беларускі бок будзе прадстаўляць намесьніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына, паўднёваафрыканскі — намесьнік міністра міжнародных сувязяў і супрацоўніцтва ПАР Марыус Франсман.

Гары Каспараў выступае падчас Форуму Свабоды

Гары Каспараў выступае падчас Форуму Свабоды

Вашынгтон, сустрэча прэзыдэнта Барака Абамы з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кэмэранам

Будапэшт, Форум Украіна-Эўразьвяз-2013: новыя падыходы да старых праблемаў

Осла, Форум свабоды, сотні дысыдэнтаў, журналістаў і палітыкаў з розных краін сьвету будуць абмяркоўваць, як супрацьстаяць аўтарытарызму і спрыяць свабодным і адкрытым грамадзтвам



ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1607 — Заснаваны Джэймстаўн, першая сталая ангельская калёнія ў Паўночнай Амэрыцы.

1787 — Першы карабель з катаржнікамі адправіўся з Англіі ў Аўстралію.

1846 — ЗША абвясьцілі вайну Мэксыцы. Перамогшы ў ёй, ЗША анэксавалі паўночную частку Мэксыкі — Каліфорнію, Арызону, Нью-Мэксыка і Тэхас.

1981 — Замах на папу рымскага Яна Паўла II, якое зрабіў турэцкі тэрарыст Мэхмет Алі Агджа.

2005 — У Андыжане (Ўзбэкістан) пры збройнай маніфэстацыі было забіта ад некалькіх сотняў да тысячы мітынгоўцаў.

Падзеі ў Андыжане, 2005 год

Падзеі ў Андыжане, 2005 год





У гэты дзень нарадзіліся:

1624 — Аляксандар Казімер Сапега, рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч ВКЛ

1680 — Міхал Сервацы Вішнявецкі, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага

1717 — Марыя Тэрэзія, эрцгерцагіня Аўстрыі, каралева Вугоршчыны, каралева Багеміі і імпэратрыца Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі

1840 — Цітус Далеўскі, найбліжэйшы памочнік Кастуся Каліноўскага

1875 — Станіслаў Жукоўскі, польскі і расейскі мастак беларускага паходжаньня

1894 — Іван Ермачэнка, беларускі палітычны дзяяч, публіцыст

1895 — Уладзіслаў Паўлюкоўскі, беларускі паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак

1905 — Стэфанія Станюта, артыстка беларускага тэатру

1986 — Аляксандар Рыбак, нарвэскі скрыпач, сьпявак, кампазытар і актор беларускага паходжаньня, пераможца «конкурсу песьні Эўрабачаньне-2009» у Маскве



У гэты дзень памерлі:

1930 — Фрыцьёф Нансэн, нарвэскі палярны дасьледнік, які першы пераадолеў Грэнляндыю на лыжах, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міра 1922 году

ЦЫТАТА ДНЯ

Юныя сябры! Кожны з вас павінен знайсьці свой і толькі свой шлях. Прызнавайце аўтарытэты, паважайце старасьць, аднак яшчэ больш спадзявайцеся на ўласны погляд, трымайце вочы расплюшчанымі! Не абцяжарвайце свой палёт дробязямі, якія прынята называць жыцьцёвымі патрэбамі. Памятайце: абцяжарваючы цела, мы кароцім крылы.

Фрыцьёф Нансэн
XS
SM
MD
LG