Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: Расейская авіябаза ў Беларусі — ня супраць Эўропы


Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў

Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што расейскія пляны разьмясьціць у Беларусі вайсковую базу не скіраваныя супраць Эўропы і не зьяўляюцца адказам на пляны разьмяшчэньня ў Эўропе сыстэмы супрацьракетнай абароны.

Такую заяву Сяргей Лаўроў зрабіў сёньня ў Варшаве на прэсавай канфэрэнцыі з удзелам міністраў замежных спраў Нямеччыны і Польшчы Гіда Вэстэрвэле і Радэка Сікорскага.

«Расея і Беларусь — гэта адзіная вайсковая прастора,» — сказаў Лаўроў. Паводле яго, бясьпека ў Эўропе магчымая толькі «разам з Расеяй».

Пра намер Расеі разьмясьціць у Беларусі авіяцыйную базу паведаміў у мінулым месяцы на сустрэчы ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу.

Пазьней Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Гаворка ідзе пра пастаўкі ў нашы Узброеныя сілы, у якой форме — мы будзем дамаўляцца. База гэта будзе ці мы ў існуючай частцы паставім расейскія самалёты-зьнішчальнікі. Гэтае пытаньне абмяркоўваецца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG