Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакеры зьнялі 45 мільёнаў даляраў з аўтаматаў


Амэрыканскія ўлады паведамілі, што сетка кібэрзлачынцаў здолела пранікнуць у базы дадзеных па дэбітных картках і зьняць 45 мільёнаў даляраў з грашовых аўтаматаў у больш чым 25 краінах.

Гэта адзін з найвялікшых банкаўскіх крадзяжоў у гісторыі. У ЗША затрыманыя сем чалавек, якіх нібыта зьнялі за адзін дзень больш за 2 мільёны 800 тысяч даляраў.

Паведамляецца, што чалавека, якога лічаць кіраўніком гэтай злачыннай апэрацыі, забілі ў мінулым месяцы ў Дамініканскай рэспубліцы.
XS
SM
MD
LG