Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пакажуць «У тумане» на фэстывалі эўрапейскага кіно


З нагоды Дня Эўропы 10 траўня ў менскім кінатэатры «Перамога» адкрываецца фэстываль эўрапейскага кіно. Ён арганізаваны прадстаўніцтвам Эўрапейскага зьвязу ў Беларусі і амбасадамі краін ЭЗ.

У праграме прадстаўлена чатырнаццаць фільмаў. Уваход на ўсе паказы вольны.

Фэстываль пачнецца зь «Ляпляндзкай адысэі» (Фінляндыя, Швэцыя, Ісьляндыя) і завершыцца 16 траўня дэманстрацыяй фільму «Ў тумане», зьнятым па аповесьці Васіля Быкава (Беларусь, ФРГ, Латвія, Расея, Нідэрлянды).

У межах фэстывалю ў фае кінатэатра «Перамога» будзе працаваць фотавыстава «Жыцьцё валянтэра». Гэта праект Паўла Данека, які прыехаў з Чэхіі і працуе ў Менску ў якасьці валянтэра Эўрапейскай валянтэрскай службы ў беларускім моладзевым аб’яднаньні «Новыя твары», паведамілі ў прадстаўніцтве ЭЗ у Менску.

Дзень Эўропы — штогадовае сьвята міру і адзінства ў Эўропе, якое адзначаецца 9 траўня. Першапачаткова Дзень Эўропы сьвяткаваўся 5 траўня і быў прысьвечаны заснаваньню Рады Эўропы (5 траўня 1949 году). Але на сустрэчы кіраўнікоў краін-удзельніц Эўрапейскага Зьвязу ў Міляне ў 1985 годзе День Эўропы быў прызначаны на 9 траўня.

Менавіта ў гэты дзень, 9 траўня 1950 году, міністар замежных спраў Францыі Робэрт Шуман прадставіў свае прапановы па стварэньні аб’яднанай Эўропы і заклікаў да шчыльнай эўрапейскай інтэграцыі.
XS
SM
MD
LG