Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 траўня: Міжнародны дзень мэдсёстраў


 Юзэф Пілсудзкі

Юзэф Пілсудзкі

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Будапэшце пачынаецца трохдзённы форум Украіна-Эўропа 2013.

12 траўня — Міжнародны дзень мэдсёстраў. Прафэсійнае сьвята медсёстраў адзначаецца ў дзень народзінаў Флорэнс Найтынгейл (Florence Nightingale), якая падчас Крымскай вайны (1853-1856) арганізавала першую ў сьвеце службу сёстраў міласэрнасьці.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1364 — заснаваны Ягелонскі ўнівэрсытэт у Кракаве.

1670 — нарадзіўся Аўгуст Моцны, курфюрст саксонскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1775 — у Горадні заснавана Вышэйшая мэдычная акадэмія.

1833 — нарадзіўся Бэнэдыкт Дыбоўскі, заоляг, прыродазнавец, лекар, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.

1909 — нарадзіўся Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзяяч, выдавец.

1933 — нарадзіўся Андрэй Вазьнясенскі, савецкі і расейскі паэт.

1935 — памёр Юзэф Пілсудзкі, польскі дзяржаўны дзяяч з дыктатарскімі замашкамі. Нарадзіўся 5 сьнежня 1867 году ў вёсцы Зулаў Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, у шляхецкай сям’і. У дзяцінстве вызначаў сябе ў якасьці ліцьвіна, а паводле некаторых зьвестак — і беларусам. Вядомы, сярод іншага, сваімі калярытнымі выказваньнямі.

1940 — Нямеччына напала на Францыю ў Другой Сусьветнай вайне.

1954 — Беларуская ССР прынятая ў ЮНЭСКА, арганізацыю Аб’яднаных нацый у пытаньнях асьветы, навукі і культуры. Асноўнымі мэтамі ЮНЭСКА ёсьць садзейнічаньне ўмацаваньню міру і бясьпекі за кошт пашырэньня супрацоўніцтва дзяржаваў і народаў у галіне адукацыі, навукі і культуры; забесьпячэньне справядлівасьці і захаваньня законнасьці, усеагульнай павагі правоў і асноўных свабодаў чалавека, абвешчаных у Статуце Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, для ўсіх народаў, без адрозьненьня расы, мовы або рэлігіі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Народ, які не шануе свайго мінулага, не заслухоўвае на пашану цяперашняга і ня мае права на будучыню».

«Народ выдатны, толькі людзі курвы».

«Рацыя як дупа — у кожнага свая».

Юзэф Пілсудзкі
XS
SM
MD
LG