Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольнілі дырэктара музэю Вялікай Айчыннай вайны


Будынак музэю Вялікай Айчыннай вайны на Кастрычніцкай плошчы
Будынак музэю Вялікай Айчыннай вайны на Кастрычніцкай плошчы
Дырэктар Беларускага дзяржаўнага музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Азаронак звольнены.

Прычынай стала зацягваньне тэрмінаў здачы новага будынку музэю на праспэкце Пераможцаў і вызваленьня памяшканьняў на Кастрычніцкай плошчы, перадае партал Tut.by.

«Пры гэтым віна дырэктара ў гэтым пытаньні мінімальная — будаўнікі зацягнулі здачу новага будынка музэю, а пераезд экспазыцыі на новае месца захоўваньня быў праблематычны па тэхнічных характарыстыках», — апавёў адзін з супрацоўнікаў музэю.

«Ён сабраў нас днём 8 траўня і сказаў, што пакідае сваю пасаду», — паведаміў супрацоўнік музэю. Пры гэтым, адзначыў ён, «некаторыя супрацоўнікі заявілі, што пакінуць музэй сьледам за дырэктарам».

Падчас выступу з штогадовым пасланьнем Аляксандар Лукашэнка даручыў Міністэрству культуры і Менгарвыканкаму адкрыць у 2014 годзе Музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны «з маштабнай экспазыцыяй, якая павінна быць найлепшай у сьвеце».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG