Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь ініцыятывы польскага эўрадэпутата Марэка Мігальскага ў Эўрапарлямэнце стартавала акцыя «Лукашэнка, Puck You!» (puck — па-ангельску: шайба), накіраваная на тое, каб пазбавіць Беларусь права правядзеньня Чэмпіянату сьвету па хакеі ў 2014 годзе.

Як паведамляецца на афіцыйнай старонцы Мігальскага, акцыя прымеркавана да зьезду Міжнароднай фэдэрацыі хакею, які пройдзе з 16 па 19 траўня ў Стакгольме.

«Мы ня згодныя, каб такая важная спартовая імпрэза адбывалася ў апошняй дыктатуры Эўропы» — гаворыцца на сайце эўрадэпутата.

На думку арганізатара акцыі, цяперашні зварот да Міжнароднай фэдэрацыі хакею і яе прэзыдэнта Рэнэ Фазэля — апошні шанец дамагчыся пераносу турніру ў іншую краіну.

У рамках акцыі 18 траўня Мігальскі разам са швэдзкай праваабарончай арганізацыяй Östgruppen арганізуе пікетаваньне офіса Міжнароднай фэдэрацыі хакею ў Стакгольме. Акрамя гэтага, у фэйсбуку створана адмысловая група, дзе кожны можа выказацца па гэтым пытаньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG