Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кун Дунмэй, унучка былога тэарэтыка кітайскага камунізму і дзяржаўнага кіраўніка Мао Цзэдуна, трапіла ў сьпіс самых багатых людзей Кітаю.

Кун Дунмэй, якой ужо мінула 40 гадоў, замужам за пасьпяховым кітайскім бізнэсмэнам, уладальнікам страхавой кампаніі, акцыянэрнага дома і кур’ерскай фірмы. Фінансавае выданьне New Fortune ацаніла іх агульны маёнтак на 815 мільёнаў даляраў. Пара апынулася на 242-м месцы сярод самых багатых людзей Кітаю.

Дунмэй выйшла замуж у 2011 годзе, да гэтага яна і яе выбраньнік сустракаліся на працягу 15 гадоў. На момант іхнага шлюбу муж Кун Дунмэй ужо быў багатым чалавекам. Прыхільнікі ўнучкі Мао Цзэдуна спасылаюцца менавіта на гэта факт, апраўдваючы яе багацьце. Дунмэй проста ўдала выйшла замуж. Яны ня бачаць у гэтым няма нічога заганнага.

Але большасьць кітайцаў лічаць Кун Дунмэй здрадніцай камуністычных ідэалаў, якія прапагандаваў яе дзед. У сацыяльных сетках зьявіліся шматлікія абвінавачваньні ўнучкі Мао Цзэдуна ў крывадушнасьці.

Акрамя гэтага, сямейная пара парушыла яшчэ адну ўстаноўку кітайскага грамадзтва пра тое, што сям’і варта мець ня больш за адно дзіця. У іх — трое дзяцей, дзьве дачкі і сын.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG