Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква адзначыла Перамогу: 39 затрыманых


У Маскве ўчора былі затрыманыя каля 40 удзельнікаў акцый пратэсту. Паводле зьвестак парталу «ОВД-Інфа», частка зь іх ужо адпушчаныя.

У чацьвер некалькі дзясяткаў чалавек стаялі ў адзіночных пікетах у Парку Горкага, трымаючы ў руках плякаты і раздаючы ўлёткі ў падтрымку антыфашысцкага руху і абвінавачанах у «балотнага справе». Былі затрыманыя 9 чалавек. Паводле «Эха Москвы» яны скардзіліся на пабоі.

На Чыстых прудах былі затрыманыя 18 актывістаў, якія спрабавалі адзначыць гадавіну пачатку пратэставых гуляньняў «АкупайАбай". Да вечара ўсіх адпусьцілі, некаторых – без складаньня пратаколу.

Таксама ў чацьвер былі адпраўленыя ў аддзяленьне паліцыі «Цьвярское» 12 чалавек, што перакрылі Цьвярскую вуліцу банэрам «Сьмерць крамлёўскім акупантам» і запалілі фаеры. Паводле «ОВД-Інфа», яны застануцца ў аддзяленьні паліцыі да суду.
XS
SM
MD
LG