Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 траўня: дзень гібелі Марата Казея, зьлёт рэтра машын у Менску, прэзэнтацыя кнігі Джаан Станкевіч


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

З нагоды Дня Эўропы ва ўсіх эўрапейскіх сталіцах 11--12 мая праходзяць урачыстыя шэсці. У Варшаве беларусаў запрашаюць далучыцца да параду Шумана з бел-чырвона-белымі сьцягамі . Парад пройдзе ў суботу а 12 гадзіне ад Замкавай плошчы.

У чэскім горадзе Ліберэц у «Наіўным тэатры» — прэм’ера п’есы «Праляцець праз вясёлку», якую чэскі драматург Рэнэ Лявінскі напісаў паводле лістоў з турмы Андрэя Саньнікава да сына.

У клюбе RE: Public — ад 18-й гадзіны фэстываль актуальнай беларускай музыкі «Можна!»

У сталічным Палацы тэнісу — танцавальны фэстываль «Мегаданс», на які зьбіраецца таленавітая моладзь з усёй краіны.

У Менску і Менскім раёне — фэстываль клясычных і рэтрааўтамабіляў. Прыедуць рэдкія машыны зь Вялікабрытаніі, Фінляндыі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Малдовы і іншых краін.

У Беларускай клюбоўні ў Празе — сустрэча з Джаан Станкевіч, якая прэзэнтуе кнігу сваіх успамінаў «Жыцьцё з водарам небясьпекі». Успаміны датычаць пэрыяду яе жыцьця ва Ўсходняй Эўропе з мужам Вячкам Станкевічам, колішнім дырэктарам Беларускай службы Радыё Свабода (Прага, вуліца 5 května, 1043, пачатак а 16-й гадзіне).

У Пакістане — усеагульныя выбары.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1855 — заснаваны Віленскі музэй старажытнасьцяў.

1916 — Альберт Эйнштэйн упершыню публічна прадставіў сваю тэорыю адноснасьці.

1928 — у Нью Ёрку пачалося рэгулярнае трансьляваньне тэлеперадач.

1955 — у Варшаве пачалася нарада васьмі краінаў сацыялістычнага блёку, якая завяршылася стварэньнем Варшаўскай дамовы.

1994 — у Тураве ўстаноўлены помнік Кірылу Тураўскаму.

2010 — у Вене прайшлі кансультацыі і грамадзкія слуханьні па справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе будучай беларускай АЭС.

У гэты дзень нарадзіліся:

1586 — Соф’я Алелька-Радзівіл, асьветніца, прылічаная да беларускіх праваслаўных сьвятых.

1833 — Бэнэдыкт Дыбоўскі, беларускі заоляг, прыродазнаўца, лекар.

1883 — Янка Маўр, беларускі пісьменьнік.

1947 — Раіса Баравікова, беларуская пісьменьніца, перакладчыца.

У гэты дзень памерлі:

1944 — Марат Казей, беларускі піянэр-герой. Казей загінуў ва ўзросьце 14 гадоў у боі з нямецкімі фашыстамі, падарваўшы сябе гранатай.

1953 — Гасан Канапацкі, беларускі дзяяч вайсковага і нацыянальнага руху.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Чалавек можа знайсьці сэнс жыцьця, толькі прысьвяціўшы сябе грамадзтву».
Альберт Эйнштэйн
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG