Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Беларусь — пад прыцэлам гарматаў неабвешчанай халоднай вайны


Архіўнае фота

Архіўнае фота

«Суверэнная Беларусь увесь час знаходзіцца пад прыцэлам гарматаў неабвешчанай халоднай вайны. Сёй-той на Захадзе так і ня змог зьмірыцца з тым, што Беларусь ня стала чарговай „бананавай рэспублікай“, якая танчыць пад дудку заакіянскіх дэмакратый. Нас душаць санкцыямі, абліваюць брудам паклёпу. Уздоўж нашых межаў лётаюць ваенныя самалёты NATO, ствараюцца новыя базы, чыняцца правакацыі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступе на плошчы Перамогі ў Менску пасьля шэсьця вэтэранаў.

«У сучасных умовах абарона Радзімы набывае сапраўды ўсенародны характар, у аснове якога — патрыятызм і гатоўнасьць кожнага адстаяць незалежнасьць беларускай дзяржавы», — заявіў Лукашэнка.

«Магістральным напрамкам нашага супрацоўніцтва ў вайсковай сфэры зьяўляецца ўзаемадзеяньне з братэрскай Расеяй. Улічваючы новыя выклікі і пагрозы нашай бясьпекі, мы імкнёмся ўмацаваць сыстэму супрацьпаветранай абароны, каб забясьпечыць недатыкальнасьць межаў дзяржавы і яе сувэрэнітэт».

«Новыя комплексы і самалёты — гэта выключна абарончая зброя. І мы будзем іх мець столькі, колькі неабходна для гарантаваньня бясьпекі нашай дзяржавы».
Мы захоўваем памяць пра вялікіх сусьветных лідэраў: Іосіфа Сталіна, Уінстана Чэрчыля і Франкліна Рузвэльта

«Мы захоўваем памяць пра вялікіх сусьветных лідэраў: Іосіфа Сталіна, Уінстана Чэрчыля і Франкліна Рузвэльта, якія, падняліся над палітычнымі рознагалосьсямі, сфармавалі адзіны фронт нацый супраць фашысцкага прыгнёту. Мы ўдзячныя ўсім саюзьнікам па антыгітлераўскай кааліцыі за ўдзел у агульнай барацьбе з ворагам».

«Аднак ёсьць і тыя, хто пастаянна імкнецца перагледзець гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, прынізіць значэньне гераічнай барацьбы савецкіх людзей, ачарніць партызанскі рух, рэабілітаваць фашысцкіх катаў і асабліва іх прыслужнікаў», — заявіў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG