Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў затрыманы апазыцыйны актывіст Павал Вінаградаў


Як паведаміла яго жонка ў сваім блогу ў Facebook, сёньня прыкладна а 6.45 Паўла Вінаградава забралі з дому супрацоўнікі Ўпраўленьня выкананьня пакараньняў Маскоўскага раёну Менску Лістападаў і Лужынскі. Зрабілі яны гэта са словамі «Праедзем, Паша, у РУУС».

Лідэр «Zмены» днямі выйшаў з турмы, дзе адбываў 12 сутак адміністрацыйнага арышту. 4 траўня ля сьцен ізалятпарук яго сустракала каля сарака чалавек.

Пра гэта інфармуе партал Хартыя 97.
XS
SM
MD
LG