Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянцін Голубеў


Валянцін Фёдаравіч Голубеў (нарадзіўся 21 чэрвеня 1955 году, г. Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласьць, Украіна) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам у будаўнічым трэсьце ў Сьветлагорску Гомельскай вобласьці, служыў у войску.

У 1981 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Праходзіў навуковыя стажыроўкі ў Жэнэўскім, Беластоцкім, Варшаўскім, Ягелонскім, Познанскім унівэрсытэтах, Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце.

Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Доктар гістарычных навук (тэма дысэртацыі — «Сельская абшчына ў Беларусi XVI–XVIII стст.»). У 2006 годзе стаў першым, хто атрымаў узнагароду імя Льва Сапегі, што дазволіла яму на працягу амаль года за кошт фундатараў займацца навуковаю працай і выкладаць у 5 польскіх унівэрсытэтах. Мае вялікі досьвед выкладаньня гістарычных дысцыплін у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце, Беларускім гуманітарным ліцэі.

За савецкім часам быў членам КПСС. На запрашэньне Зянона Пазьняка ўступіў у Беларускі Народны Фронт і балятаваўся ад БНФ у Вярхоўны Савет у Менску — на Паўднёвым Захадзе. З 1990 па студзень 1996 году — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, каардынатар Апазыцыі БНФ, сакратар Камісіі Вярхоўнага Савету па міжнародных справах і эканамічных сувязях. Адзін з аўтараў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Быў сябрам Канстытуцыйнай камісіі. У 1991–1995 гадах — намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту, кіраўнік Менскай гарадзкой арганізацыі БНФ. Удзельнік галадоўкі дэпутатаў Апазыцыі БНФ у красавіку 1995 году супраць ініцыяванага А.Лукашэнкам рэфэрэндуму.

Жанаты, мае двух сыноў, унука і ўнучку.
XS
SM
MD
LG