Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці можа сямейны тыран быць дэмакратам?


У «Свабодзе бяз гальштукаў» мы працягнулі дыскусію, выкліканую блогам «Каб жонкі ніколі ні ў чым не пярэчылі».

Ці залежыць мужчынскі шавінізм ад адукацыі, месца жыхарства і палітычных поглядаў? Ці ёсьць сувязь паміж патрыярхальным мысьленьнем і узроўнем дэмакратыі ў грамадзтве? Чаму ў дэмакратычным руху Беларусі бракуе жанчынаў-лідэраў? Чаму размовы пра гендэрную роўнасьць часта выклікаюць нецярпімасьць як у мужчынаў, так і ў жанчынаў у Беларусі?

Гэта ды іншае ў «Свабодзе бяз гальшукаў» абмерквавалі кіраўніца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач, аглядальнікі Свабоды Юрый Дракахруст і Сяргей Дубавец. Вядоўца — Ганна Соўсь.

Галасуйце ў нашым апытаньні, чыя пазыцыя вам падалася больш аргумэнтаванай, Вольгі Карач, Сяргея Дубаўца ці Юрыя Дракахруста.

ГЛЯДЗЕЦЬ ВІДЭА

4.00 — Хто лібэральны ў аўтарытарызьме, а хто аўтарытарны ў лібэралізме

6.00 Стваралася ўражаньне, што ў вёсцы вельмі шмат сем’яў, дзе муж б’е жонку.

8.00 Што такое мужчынскі шавінізм па-беларуску?

9.46 Анэкдот «Хто выйграе ў лялькі»

11.20 На практыцы жанчыны больш супраціўляюцца зьмяншэньню гендэрнай дыскрымінацыі, чым мужчыны

13.30 Мужчыны-лідэры выглядаюць вельмі слабенька

14.01 Гіпатэтычны жаночы ўрад

14.50 — Ідэя жанчыны адзінага кандыдата цікавая, паколькі нечаканая.

16.12 Воля дыктатара— 25% жанчын у парлямэнце і воля народу — 4% жанчын у парлямэнце

17.30 Які ідэал жанчыны-палітыка ў Беларусі?

19.00 Калі ўхіл у бок бацькі, пачынае фармавацца вобраз маткі

20.30 Беларусам можа спадабацца агрэсіўная і мужападобная жанчына.

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG