Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ірляндыі амніставалі вайскоўцаў антыгітлераўскай кааліцыі


Лідэры антыгітлераўскай каліцыі Сталін, Рузвэльт і Чэрчыль на канфэрэнцыі ў Ялце.
Лідэры антыгітлераўскай каліцыі Сталін, Рузвэльт і Чэрчыль на канфэрэнцыі ў Ялце.
7 траўня парлямэнт Ірляндыі ўхваліў законапраект аб амністыі больш чым 5 тысяч ірляндзкіх вайскоўцаў, якія ў гады Другой сусьветнай вайны змагаліся ў шэрагах амэрыканскіх і брытанскіх войскаў.

У часе вайны Ірляндыя захоўвала нэўтралітэт, але каля 60 тысяч грамадзян краіны далучыліся да войскаў антыгітлераўскай кааліцыі. Прыкладна 5 тысяч зь іх былі вайскоўцамі, якія самавольна пакінулі шэрагі ірляндзкіх войскаў.

Па вяртаньні на радзіму іх прызналі дэзэртырамі, іх ня бралі на працу ў дзяржаўныя органы, пазбавілі пэнсіяў. Летась урад Ірляндыі прынёс з гэтай нагоды афіцыйныя прабачэньні.

Цяпер у жывых засталося прыкладна 100 такіх вайскоўцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG