Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: яшчэ адзін пратакол за «чарнобыльскі пікет»


Віталь Каваленка

Віталь Каваленка

Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС склалі пратакол пра несанкцыянаваную акцыю на сябра КХП БНФ Віталя Каваленку — брата вядомага віцебскага актывіста.

Хлопцу сказалі чакаць позвы ў суд за тое, што яны з аднапартыйцам Янам Дзяржаўцавым выйшлі 26 красавіка ў цэнтар Віцебску з плякатамі «Будаваць АЭС бяз згоды народу можа толькі вораг Беларусі» і «Дыктатар, пабудуеш Астравец — пажнеш Чарнобыль».

Складаць пратакол міліцыянты прыехалі на працу да Віталя Каваленкі (ён працуе ў прыватнай фірме). Хоць хатні адрас актывіста ў міліцыі ведаюць: копію пратакола Віталю Каваленку даслалі па пошце.

«У пратаколе ўсё запісана з маіх словаў. Я не прызнаю, што мы зь Янам Дзяржаўцавым ладзілі акцыю — мы проста выказвалі сваё адмоўнае стаўленьне да пэрспэктываў будаўніцтва АЭС у Беларусі. Я сказаў таксама, што тлумачыць міліцыянтам больш нічога ня стану — усе тлумачэньні буду даваць толькі ў судзе», — апавёў Віталь Каваленка.

Пратакол пра правядзеньне несанкцыянаванай акцыі быў складзены і на Яна Дзяржаўцава, але раней — яшчэ 30 красавіка. Ён таксама не прызнае, што яны ладзілі масавае мерапрыемства: кажа, што толькі скарысталі сваё права на выказваньне ўласных меркаваньняў.

Дата суду над Каваленкам і Дзяржаўцавым пакуль не вядомая.
XS
SM
MD
LG