Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы знайшлі сродак супраць пасівеньня


Група эўрапейскіх дасьледчыкаў вынайшла сродак змаганьня зь сівымі валасамі, які таксама дапамагае супраць хваробы скуры, вітыліга, пры якой губляецца пігмэнтацыя.

Пры гэтай хваробе на асобных участках скуры зьнікае пігмэнт мэлянін. Менавіта на вітыліга хварэў сьпявак Майкл Джэксан, і гэтую хваробу ўспадкаваў ягоны старэйшы сын.

Дасьледаваньні паказалі, што з дапамогай рэчыва PC-KUS (мадыфікаваная псэўдакаталаза) можна вярнуць як пігментацыю скуры, гэтак і колер валасоў.

«Шмат пакаленьняў спрабавалі вынайсьці спосаб, каб схаваць сівыя валасы,» — кажа доктар мэдыцыны Джэральд Вайсман, галоўны рэдактар навуковага часопіса Фэдэрацыі Амэрыканскіх таварыстваў экспэрымэнтальнай біялёгіі, FASEB, http://www. fasebj. org/ «але цяпер ўпершыню быў створаны сродак, які дазваляе вырашыць прычыны гэта праблемы. Гэта выдатная навіна, але яшчэ лепш тое, што ён працуе і супраць вітыліга».

Цяперашнім вынікам папярэднічалі дасьледаваньні некалькі гадоў таму, калі навукоўцы высьветлілі прычыну пасівеньня валасоў — накапленьне ў валасяных фалікулах пэраксыду вадароду, які блякуе нармальны сынтэз мэляніну.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG