Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

2 мільёны штрафу за плякат зь Юрыем Захаранкам


Анжэла Камбалава з плякатам

Анжэла Камбалава з плякатам

Судзьдзя Баранавіцкага суду Кацярына Груда прысудзіла 2 мільёны штрафу кіраўніцы мясцовай арганізацыі АГП Анжэле Камбалавай за пікет у памяць Юрыя Захаранкі.

Два мільёны рублёў — гэта 20 базавых велічынь. Паводле часткі 2 артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу Анжэле Камбалавай пагражала ад 20 да 40 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Такое пакараньне прадугледжанае за несанкцыянаванае пікетаваньне.

Як распавёў баранавіцкі актывіст Віктар Сырыца, паседжаньне цягнулася «літаральна 5 хвілін».
XS
SM
MD
LG