Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чылі: вайскоўцы асуджаныя за выкраданьне сьвятара


Суд у Чылі прызнаў двух былых афіцэраў флоту вінаватымі ў выкраданьні англа-чылійскага сьвятара Майкла Вудвард. Злачынства адбылося ў часе кіраваньня дыктатара Аўгуста Піначэта.

Былых вайскоўцаў пакаралі трыма гадамі пазбаўленьня волі, якія яны змогуць адбыць пад хатнім арыштам.

Вудвард, які прытрымліваўся левых поглядаў, нарадзіўся ў Чылі і вырас у Вялікай Брытаніі.

Лічыцца, што яго выкралі, катавалі і забілі ў 1973 годзе. Аднак ягонае цела так і не знайшлі.

Гэта стала адным з самых рэзанансных выпадкаў парушэньня правоў чалавека ў часы кіраваньня Піначэта, адзначае ВВС.
XS
SM
MD
LG