Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня быў апублікаваны даклад «Стан маці сьвету», які рыхтуе дабрачынная арганізацыя Save the Children (Выратаваць дзяцей).

Прааналізаваны стан у 176 краінах паводле ўзроўню мацярынскага здароўя, дзіцячай сьмяротнасьці, адукацыі і ўзроўню даходаў жанчын. Паводле аўтараў дакладу, найлепшыя месцы ў сьвеце, каб быць маці, гэта такія краіны як Фінляндыя, Швэцыя ці Нарвэгія. Найгоршае — афрыканская краіна Конга.

Беларусь у гэтым сьпісе займае 26 месца і апярэджвае такія краіны, як Літва, Польшча, Японія ці ЗША.

Напрыклад, узровень дзіцячай сьмяротнасьці у Беларусі ў веку да 5 гадоў — 6 чалавек на тысячу жыванароджаных, для параўнаньня ў Самалі — 180, у Афганістане — 101, у Кіргізстане −31, у ЗША — 8 дзяцей.

Лепшыя краіны для мацярынства: Фінляндыя, Швэцыя, Нарвэгія, Ісьляндыя, Данія, Гішпанія, Бэльгія, Нямеччына, Аўстралія

Горшыя краіны для мацярынства: Кот-д'Івуар, Чад, Нігерыя, Гамбія, Цэнтральная Афрыканская Рэспубліка, Нігер, Малі, Сьера-Леонэ, Самалі, Дэмакратычная Рэспубліка Конга
XS
SM
MD
LG