Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клюшкай па дэмакратыі. Поўнае відэа і апытаньне


Чым не дагадзілі беларускія нацыянальныя, гістарычныя, дэмакратычныя сымбалі арганізатарам хакейнага чэмпіянату сьвету і Міжнароднай фэдэрацыі хакею?

Чым не дагадзілі беларускія нацыянальныя, гістарычныя, дэмакратычныя сымбалі арганізатарам хакейнага чэмпіянату сьвету і Міжнароднай фэдэрацыі хакею? Чаму ў дэмакратычнай Швэцыі апынуўся пад забаронай нацыянальны беларускі сьцяг і ці ня стала тым самым дэмакратыя на бок дыктатуры? Якую ролю адыгралі у гэтым скандале беларускія спартовыя функцыянэры? Ці ня ёсьць гэта зьнявагай нацыянальнай годнасьці беларусаў і як ім на гэта рэагаваць? І ці не абвастрае гэты скандал праблему мэтазгоднасьці правядзеньня наступнага чэмпіянату сьвету ў Беларусі — краіне, дзе за кратамі застаюцца палітзьняволеныя і парушаюцца асноўныя правы і свабоды чалавека?

У дыскусіі ўзялі ўдзел спартовы камэнтатар Белтэлерадыёкампаніі Павал Баранаў і пісьменьнік, грамадзкі і палітычны дзеяч Лявон Баршчэўскі.

Вядоўца — Вячаслаў Ракіцкі.

  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG