Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чужыя магілы, чужая памяць


У Магілёве на тэрыторыі Любускага лесапарку на могілках салдат вэрмахту разбураецца каплічка

У Магілёве на тэрыторыі Любускага лесапарку на могілках салдат вэрмахту разбураецца каплічка

У Магілёве на тэрыторыі Любускага лесапарку на могілках салдат вэрмахту разбураецца каплічка. На памятным знаку выгаралы на сонцы надпіс не прачытаць. Навокал абгароджанай тэрыторыі — сьмецьце. У выходныя тут ладзяцца гульбішчы.

Гэта — адзінае ў горадзе абазначанае пахаваньне салдат пераможанай 68 гадоў таму краіны.

Брацкая магіла 200 нямецкіх ваеннапалонных — на ўскрайку Любускага лесапарку. За дзьвесьце мэтраў — пасёлак заводу імя Кірава. Двухпавярховыя будынкі, што ля лесу, засталіся з часоў Другой усясьветнай вайны. У адным зь іх месьціўся шпіталь. Ля дамоў і брацкая магіла з помнікам салдатам Чырвонай арміі. Тэрыторыя дагледжаная і прыбраная да 9 траўня.

На агароджанай тэрыторыі нямецкага пахаваньня таксама сьмецьця няма. Толькі леташняе апалае лісьце. Летась дзьверы каплічкі былі пакрытыя надпісамі. Цяпер тыя надпісы зафарбавалі. Сама ж капліца засталася недагледжанай. Цэгла рассыпаецца. Дах дзіравы. Памятны знак мае патрэбу ў рамонце. Крыж таксама даўно не фарбаваўся.
Дах капліцы дзіравы, сьцены асыпаюцца

Дах капліцы дзіравы, сьцены асыпаюцца

Дах капліцы дзіравы, сьцены асыпаюцца

Дах капліцы дзіравы, сьцены асыпаюцца


Ля брацкай магілы гутару са старажылам пасёлку, які назваўся Ўсеваладам Уладзіміравічам. Ён цьвердзіць, што тэрыторыя нямецкіх могілак раней была значна большая і цяпер тая частка, якая па-за агароджай — месца для масавых папоек:

«Яго зьменшылі. Раней тут магілкі былі. Нічога цяпер няма. Рабілі абы для прыліку. Ня так, як у Нямеччыне. Наагул я іду і гляджу, што творыцца ў нас у лесе, — гэта ж жах, гэта злачынства. Гэта ж злачынства — адны бутэлькі, скрынкі. Ой, Божа. Немцам жа таксама трэба было паміраць, як і нашым. Гэта ўсё правадыры гналі на бойню людзей».
Усевалад Уладзіміравіч ля капліцы

Усевалад Уладзіміравіч ля капліцы


Ля нямецкіх могілак вырасла не адно пакаленьне жыхароў пасёлку. Пра тое, што капліца, узьведзеная крыху больш за два дзясяткі гадоў таму, разбураецца, а вакол могілак усё засьмечана, людзі ведаюць. Зь некаторымі зь іх гутару непадалёк ад помніка савецкім салдатам.
Помнік савецкім салдатам

Помнік савецкім салдатам



Спадарыня сталага веку: «Нехта ж павінен гэта ўсё даглядаць. Наагул, і даглядаюць. Там жа сьмецьця было шмат, дык прыбралі. Разбураецца цэгла! Але ж ніхто не падумае, што неяк трэба яе падрабіць. Там ляжала столькі салдат, што не падлічыць».
Тое, што засталося ля гульбішча. Месца масавых папоек

Тое, што засталося ля гульбішча. Месца масавых папоек


Спадарыня: «Хто цяпер туды будзе хадзіць? Цяпер сюды зусім мала прыходзяць. Абы толькі для прыліку. Прыходзіць сюды дужа мала людзей».

Спадар: «Мы ж на нямецкія могілкі ня водзім унукаў, а водзім вось сюды».
У гэтым доме складалі памерлых салдат вэрмахту да пахаваньня

У гэтым доме складалі памерлых салдат вэрмахту да пахаваньня


Карэспандэнт: «А чаму на нямецкія ня водзіце?»

Спадар: «А што ім патлумачым? Чаму на нямецкія? Яны ж сваім розумам не зразумеюць. А тут трэба, каб паважалі загінулых».

Даглядае нямецкае пахаваньне жыльлёва-эксплюатацыйны ўчастак № 8. Іх задача, як паведамілі ў адміністрацыі, — прыбраць тэрыторыю. Што да капліцы, то яны за яе не адказваюць і ня ведаюць, на чыім яна балянсе.
Надпіс на памятным знаку не расчытаць

Надпіс на памятным знаку не расчытаць


У Магілёве некалькі нямецкіх салдацкіх пахаваньняў. Ведаюць пра іх альбо спэцыялісты, альбо старажылы. Гэтыя пахаваньні ніяк у горадзе не абазначаныя. Пра некаторыя зь іх стала вядома, калі Народны саюз Нямеччыны па доглядзе за ваеннымі магіламі пачаў перапахаваньне салдат. Сытуацыю з салдацкім пахаваньнем у Любускім лесапарку ў Саюзе тлумачаць гэтак:
Тэрыторыя нямецкіх могілак

Тэрыторыя нямецкіх могілак


«Калісьці гэтую капліцу ўзьвёў чалавек без усялякага праекту, і гэта былі ня мы. І яна нідзе не стаіць на ўліку. І вось трэба рашыць, ці яе зьнесьці, бо стан яе ня дужа якасны, ці яе рамантаваць. Вось гэта самая складаная праблема — узгадненьне рамонту. Мы пакуль рашучых дзеяньняў ня робім. Могілкі ж там прыбраныя, так жа? Я пастараюся больш даведацца пра стан прылеглай тэрыторыі, бо гэта ня дужа прыгожа».

2 ліпеня 2010 году пад Бабруйскам у вёсцы Чарніцы асьвяцілі зборныя нямецкія салдацкія могілкі. На іх перапахаваныя парэшткі блізу трыццаці тысяч салдат вэрмахту з Магілёўшчыны, Віцебшчыны і Гомельшчыны. Яшчэ адны падобныя могілкі знаходзяцца на Берасьцейшчыне ля райцэнтру Бяроза. Адкрылі і асьвяцілі іх у 2005 годзе. У Народным саюзе Нямеччыны цьвердзяць, што за час існаваньня зборных нямецкіх могілак фактаў іх апаганьваньня зафіксавана не было.

Перамовы пра заключэньне пагадненьня аб доглядзе за нямецкімі вайсковымі могілкамі вяліся паміж Беларусьсю і Нямеччынай з 1995 году. Нібыта з-за процідзеяньня шэрагу вэтэранскіх арганізацый кіраўніцтва Беларусі не пайшло на яго ратыфікацыю, хоць аналягічныя пагадненьні зь Нямеччынай маюць Расея (1992), Украіна (1996), Польшча. У Беларусі налічваецца 254 месцаў зь нямецкімі ваеннымі пахаваньнямі, дзе ляжаць каля 86 тысяч чалавек. Беларусь засталася адзінай краінай, якая адмовілася ад пагадненьня па вайсковых могілках зь Нямеччынай. У той жа час ёсьць кантакты зь Нямецкім саюзам па доглядзе за вайсковымі могілкамі, у Менску дзейнічае прадстаўніцтва гэтага саюзу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG