Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын Лукашэнкі траўмаваны


Сын кіраўніка краіны Дзьмітрый Лукашэнка атрымаў траўму ў Сочы падчас гульні ў хакей на Ўсерасейскім фэстывалі хакея сярод аматарскіх камандаў.

Дзьмітрый мусіў прапусьціць «два паядынкі групавога этапу».

Пра гэта паведамляе сайт Прэзыдэнцкага спартыўнага клюба.

Дзьмітрый і ягоны брат Віктар гуляюць у камандзе прэзыдэнта Беларусі. На сайце фэстывалю ў трох Лукашэнкаў — Аляксандра, Дзьмітрыя і Віктара — не пазначаныя зьвесткі пра рост і вагу, абавязковыя для іншых гульцоў.

Чакаецца, што старэйшы Лукашэнка прыедзе ў Сочы пагуляць у хакей 10 траўня.
XS
SM
MD
LG