Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Да нас едуць паслухаць цішыню»


Аляксндар Лукашэнка (архіўнае фота)

Аляксндар Лукашэнка (архіўнае фота)

Сёньня Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у цырымоніі пачатку будаўніцтва жылога комплексу «Магістар» для навуковай і творчай інтэлігенцыі. Пры гэтым ён выказаўся па некалькіх сюжэтах — ад помніка яму да масавага адпачынку расейцаў у Беларусі.

Пра помнікі

«Што датычыцца дзеячаў, я катэгарычна супраць. Я супраць помніка першаму прэзыдэнту краіны. Прапаноў было столькі… Я сказаў: толькі пасьля маёй сьмерці, калі камусьці няма чаго рабіць. Я катэгарычны праціўнік ўзьвядзеньня гэтых помнікаў.

Гэта наша праца, вы трымайце мяне, як прэзыдэнта, плаціце заробак. Помнік для таго ці іншага дзеяча павінен быць у мазгах людзей».

Пра прыезд расейцаў

«Нядаўна прайшла інфармацыя, што нас апанавалі расейцы на травеньскія сьвяты і няма ні аднаго вольнага месца ў гатэлях. Я ў душы радуюся гэтаму. Я даўно марыў аб тым, каб наша Беларусь стала жаданым кутком, куды людзі імкнуліся б прыехаць.

І гэта не самыя бедныя людзі, у іх ёсьць грошы.

Тое, што да нас едуць, каб паслухаць цішыню і адпачыць, — наша перамога.

Ёсьць і невялікі нэгатыў: расейцы пачалі скупляць жытло і падскочылі цэны на кватэры».

Пра плошчу дзяржаўнага сьцягу

«Вы памятаеце, калі я стаў прэзыдэнтам, у мяне на аўтамабілі мацаваўся бел-чырвона-белы штандар, хоць я прыхільнік цяперашняй сымболікі. На рэфэрэндуме людзі выбралі гэтыя герб і сьцяг, пераважная большасьць выбрала гэта. Для мяне гэтыя сымбалі — душа народа.

Мы там адкрываем цэлы комплекс, які ўключае Палац незалежнасьці, выставачны комплекс (мы яго ў парадак прывялі). Гэты комплекс быў задуманы як апошняя буйная кропка ў спрэчках аб нашай незалежнасьці. Гэта дэманстрацыя таго, што ў гэтай краіне ёсьць усё — ад зямлі да герба, сьцяга і гэтага Палаца незалежнасьці, дзе будуць праходзіць асноўныя дзяржаўныя мерапрыемствы ад ўручэньня даверчых грамат замежнымі пасламі і да сустрэч з кіраўнікамі дзяржаў, якія прыяжджаюць да нас. Яны павінны прыяжджаць і бачыць, што Беларусь — гэта дзяржава, і нікому яе ні павярнуць, ні нахіліць нікуды больш не ўдасца. Гэта галоўны цэнтар нашай краіны, цэнтар незалежнасьці нашай дзяржавы.

Таму да таго, што там расьпісваюць пра рэзыдэнцыі і іншае — стаўцеся да гэтага спакойна».

Пра дзень Перамогі

«Што да Дня Перамогі, для мяне ён як для палітыка, прэзыдэнта — сьвятое. Я павінен умацаваць ў сьвядомасьці людзей гэтую вялікую перамогу, каб нашы дзеці і ўнукі не забыліся пра гэта.

Калі ў пачатку 90-х былі гэтыя гады ліхалецьця, і ў нас ва ўладзе былі фактычна нацыяналісты, людзі ўжо баяліся насіць свае ордэны. Мне давялося ламаць гэтую сытуацыю.

Не было б той Перамогі, мы б аб дэмакратыі сёньня не гаварылі. Мы б, згорбіўшыся, былі тут рабамі, і то ня кожны».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG