Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Як мяне вызвалялі амэрыканцы


Рэгіна Лаўрыновіч трапіла ў нямецкі палон у студзені 1944-га, калі ёй было 12. Больш чым за год яна пабывала на прымусовых працах у трох лягерах для зьняволеных у Францыі і Нямеччыне. У красавіку 1945-га пад Штутгартам яе вызвалілі амэрыканскія войскі.

Перад партрэтам забітага на фронце бацькі Рэгіна дала маці клятву: нікому ніколі не распавядаць, што была ў палоне. Маці баялася, каб кляймо «калябарацыяністкі» не скалечыла лёс маладой дзяўчыне.

І толькі праз чвэрць стагодзьдзя спадарыня Лаўрыновіч распавяла мужу, а затым і іншым людзям пра тое, што зь ёй было падчас вайны.

Цяпер Рэгіна Аляксандраўна — актыўная ўдзельніца аб'яднаньня былых вязьняў фашызму Партызанскага раёну Менску «Доля», якое гуртуе каля 200 чалавек з падобнымі лёсамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG