Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні судзяць актывіста БХД


Сяргей Верамеенка

Сяргей Верамеенка

У судзе Ленінскага раёна Горадні сёньня будуць судзіць актывіста аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» Сяргея Верамеенку.

Яго абвінавачваюць у распаўсюдзе друкаваных выданьняў без выходных дадзеных.

Паседжаньне пачнецца а 15-й гадзіне ў кабінэце нумар 33.

Паводле Верамеенкі, канфіскаваныя ў яго ўлёткі міліцыянтамі былі скіраваныя на правядзеньне экспэртызы ў Мінсувязі. У высновах экспэртызы, зь якімі Вераменку азнаёмілі ў міліцыі, гаворыцца, што ўлёткі не адпавядаюць пэўным тэхнічным нормам – у іх адсутнічаюць выходныя дадзеныя.

12 сакавіка Сяргея затрымалі міліцыянты ў цывільным. Гэта адбылося каля офісу БХД ў Горадні, куды ён нёс улёткі для акцыі ў межах маратону «Хваля Салідарнасьці». Да яго падышлі двое ў цывільным, якія, не паказаўшы ніякіх дакумэнтаў, назваліся супрацоўнікамі міліцыі і прымусілі актывіста прайсьці ў Ленінскі РАУС, дзе усё ўлёткі пералічылі, а пасьля без належных санкцыяў супрацоўнікі ў цывільным накіраваліся да дому Сяргея Верамеенкі, дзе правялі ператрус у пошуках улётак,— паведамляе прэсавая служба БХД.
XS
SM
MD
LG