Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Знойдзеныя тры жанчыны, якія зьніклі 10 год таму


Тры кабеты, якія зьніклі бязь зьвестак каля дзесяці год таму, былі знойдзены жывымі ў прыватным доме ў Кліўлендзе.

Паліцыя штата Агаё кажа, што Аманду Бэры, Джыну Дэхэсус і Мішэль Найт знайшлі непадалёк ад тых месцаў, дзе яны зьніклі.

Сусед пабег да дому, пачуўшы крыкі пра дапамогу. Ён узламаў дзьверы і пабачыў унутры Аманду Бэры.

Ён забраў яе з дому, а пазьней выклікаў выратавальнікаў.

Паліцыя завіла, што арыштававала трох братоў, якія ўтрымлівалі жанчынаў.

Двое пацярпелых былі падлеткамі, калі іх выкралі. Трэцяй было 20 год.
XS
SM
MD
LG