Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вашынгтон ня верыць, што сырыйскія паўстанцы выкарыстоўваюць зарын


Злучаныя Штаты «вельмі скэптычна» ставяцца да інфармацыі, што паўстанцы ў Сырыі выкарыстоўвалі хімічную зброю. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джэй Кэрні.

Кэрні зрабіў такую заяву пасьля таго, як сьледчая ААН паведаміла, што паўстанцы, а не ўрад Башара аль-Асада выкарыстоўвалі такую зброю.

Незалежная міжнародная камісія, якая расьследуе падзеі ў Сырыі, дыстанцыявалася ад выказваньняў Карлы дэль Понтэ. Прадстаўнікі камісіі кажуць, што пакуль ня маюць якія-небудзь высновы.

Карла дэль Понтэ, адна са сьледчых, якая працуе ў складзе камісіі, заявіла раней, што ёсьць паказаньні ахвяраў і лекараў пра выкарыстаньне газу зарын.

Прадстаўнік міжнароднай дабрачыннай арганізацыі, «Урачы бязь межаў», якая працуе ў чатырох шпіталях на тэрыторыіі паўстанцаў, заявіў у панядзелак, што не сустракаў пацыентаў, якія пакутуюць ад выкарыстаньня хімічнай зброі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG