Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя журналіст Ярашэвіч і блогер Галко. Суд — 7 траўня


Аляксандар Ярашэвіч

Аляксандар Ярашэвіч

Аляксандар Ярашэвіч і Дзьмітры Галко вярталіся з Акрэсьціна, дзе сустракалі ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», якія выйшлі на волю пасьля 10-суткавага арышту.

23:50 Аляксандра Ярашэвіча і Дзмітрыя Галко будуць судзіць 7 траўня а 10 гадзіне ў Маскоўскім судзе Менску.

Як апавёў Аляксандар Ярашэвіч прэс-службе ГА «БАЖ», яны разам з блогерам Дзмітрыем Галко падыходзілі да станцыі мэтро, калі побач спыніўся спэцназаўскі мікрааўтобус і хлопцаў затрымалі.

Цяпер, па інфармацыі ГА «БАЖ», Ярашэвіч і Галко знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС Менску, на іх складаюць адміністрацыйныя пратаколы за непадпарадкаваньне міліцыянтам.

Прэсавы сакратар ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі на просьбу ГА «БАЖ» пацікавіцца лёсам затрыманых адказаў адмовай, спаслаўшыся на позьні час.

Аляксандар Ярашэвіч толькі нядаўна выйшаў з турмы Акрэсьціна. 26 красавіка ён разам з журнлаістам Генадзем Барбарычам быў затрыманы пасьля дазволенага ўладамі Чарнобыльскага шляху. Супраць журналістаў склалі адміністрацыйныя пратаколы, а суд Савецкага раёну прызнаў іх вінаватымі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і пакараў трыма суткамі арышту кожнага.
XS
SM
MD
LG